. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




11/18/12

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА Ў ВКЛ


            Адноўленая еднасьць Царквы была ў выніку Берасьцейскае Вуніі 1596 году, калі Праваслаўная Царква (ПЦ) арганізацыйна аб'ядналася з Каталіцкаю на ўмовах еднасьці пры захаваньні праваслаўнага абраду.

            Спробы ажыцьцявіць Вунію ў ВКЛ рабіліся ад пачатку 15 ст. (гл. Канстанцкі сабор 1414-1418 г.). Фларэнційская Вунія 1439 г., падпісаная з боку Кіеўскай мітраполіі мітрапалітам Ісідорам, была адвергнутая ў ВКЛ; аднак шэраг літоўска-новагародскіх мітрапалітаў былі яе прыхільнікамі, у тым ліку Грыгорый Балгарын, Місаіл, Іосіф I. На Берасьцейскім саборы 1596 г. большасьць праваслаўных епіскапаў на чале зь мітрапалітам Міхаілам Рагозам падтрымала Вунію. Засталіся захаваныя структуры; усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі тэрыторыі сучаснае Беларусі, сталі ўніяцкімі (Пінска-Тураўская, Смаленская і Ўладзіміра-Берасьцейская епархіі, Полацкая архіепархія), а кіраўнікі ўніяцкай царквы захавалі тытул мітрапалітаў кіеўскіх (гл. Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія). Дагматычныя, абрадава-літургічныя, ерархічныя і юрыдычныя асновы уніяцкай царквы вызначаныя 33 «берасьцейскімі артыкуламі», прызнаньне якіх было ўмоваю для заключэньня вуніі. Артыкулы былі закліканыя зьліквідаваць дэзарганізацыю ПЦ ва ўсіх сфэрах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцьця і мелі выразную этнаахоўную накіраванасьць. Яны абгаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасьці ГКЦ, стваралі перашкоду для яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаваньне адміністрацыйнае самастойнасьці і незалежнасьці ад польскага касьцёла, павышэньне сацыяльнага статуса епіскапата, захаваньне ўсходне-візантыйскае традыцыі.

            Ад пачатку Ўніяцкая Царква сустрэла моцнае супраціўленьне з боку праваслаўнага духавенства і сьвецкіх людзей, пераважна мяшчан, чыя апазіцыйнасьць праяўлялася ў розных формах - ад пратэстаў, соймавых дэбатаў, антыўніяцкай палемікі, дзейнасьці праваслаўных брацтваў да рознага роду выступаў аж да паўстаньняў (Магілёўскае паўстаньне 1618 г., Віцебскае паўстаньне 1623 г.). Уніяцкая Царква пашырала свой уплыў шляхам стварэньня ўласнай сістэмы асьветы, праз палемічную літаратуру, кнігавыдавецкую дзейнасьць, прапаведніцкае майстэрства, уніяцкія брацтвы, сродкамі мастацтва, заснаваньнем храмаў і манастыроў. Уніяцкая Царква карысталася ў літургіі царкоўна-славянскай мовай і старабеларускай («рускай»), замацаванай у 1636 г. як мова казаньняў. Палітыка правячых колаў Рэчы Паспалітай адносна ГКЦ мела неадназначны, супярэчлівы характар і неаднаразова мянялася са зьменамі грамадска-палітычных абставін. 3 аднаго боку, улады падтрымлівалі ўніяцкую царкву, бо яна адпавядала іх палітыцы цэнтралізацыі дзяржавы; з другога - жадалі зьліць уніятаў з рыма-католікамі. Недапушчэньне ўніяцкай іерархіі ў Сэнат сьведчыла пра прыніжаны статус уніяцкай царквы, стаўленьне да яе дзяржавы як да другараднай. Нягледзячы на дэкрэт Кангрэгацыі прапаганды веры ад 07.02.1624 г., зацьверджаны папам, шматлікія папскія булы і пратэсты грэка-каталіцкага духавенства, перавод уніятаў рыма-каталіцкім касьцёлам у лацінскі абрад працягваўся ўвесь час існаваньня ўніяцтва. Рэформы мітрапаліта Іосіфа Руцкага па ўмацаваньні царквы і ўзвышэньні яе культуровага ўзроўню (у тым ліку стварэньне ордэна базыльянаў і арганізацыя базыльянскіх школаў), (прыклад М. Сматрыцкага, які прыняў унію), прывялі да росту пасьлядоўнікаў уніяцкай царквы. 3 1630-х г. на бок уніі сталі схіляцца сімпатыі шляхты ВКЛ. Аднак большасьць паствы уніяцкай царквы ўвесь час складала сялянства. Асьвячэньне іерусалімскім патрыярхам Феафанам у 1620 г. новай праваслаўнай ерархіі ў Рэчы Паспалітай (епіскапы не былі дапушчаныя на катэдры каралём Жыгімонтам III), падзел у 1635 г. культавых установаў граматай Уладзіслава IV паміж праваслаўнымі і уніятамі зацьвердзілі падзел усходняе царквы на 2 легальныя кіеўскія мітраполіі - уніяцкую ды праваслаўную. Спробы іх паяднаньня рабіліся на саборах 1629 г. у Кіеве і 1680 г. у Любліне, скліканых па ініцыятыве ўніяцкай ерархіі, але праігнараваных праваслаўнымі. У 1630-я г. Руцкі выношваў праэкт стварэньня на базе Кіеўскай мітраполіі патрыярхату, агульнага для праваслаўнай і ўніяцкай цэркваў, чым зацікавіў праваслаўных апанэнтаў, у тым ліку мітрапаліта Пятра Магілу. Паводле ананімнай рэляцыі, прадстаўленай у жніўні 1647 г. у Рым для Кангрэгацыі прапаганды веры, на той час на тэрыторыі  Рэчы Паспалітай, было каля 4 тысяч уніяцкіх і больш як 13,5 тысяч праваслаўных парафіяў. У час антыфеадальнай і народна-вызваленчай вайны беларускіх і ўкраінскіх народаў 1648-1654 г. і вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 г. уніяцкая царква апынулася на мяжы знікненьня. На тэрыторыі, занятай маскоўскім войскам, яе дзейнасьць была забароненая. Факт падпарадкаваньня праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату ў канцы 17 ст. значна зьмяніў адносіны беларуска-ўкраінскага грамадства да ўніі, у якой многія ўбачылі аснову незалежнасьці ад Расеі. Рост праўніяцкіх настрояў, унутраны раскол у праваслаўнай царкве, адыход ад яе шляхты, спад палітычнага значэньня казацтва разам з рэформамі мітрапалітаў Руцкага, А. Сялявы, Ц. Жахоўскага, Л. Кішкі па ўзвышэньню культуровага ўзроўню ўніяцкай царквы спрыялі павелічэньню яе аўтарытэту. Пасьля Андросаўскага перамір'я 1667 г. урад Рэчы Паспалітай рэзка ўзмацніў падтрымку ўніяцкай царквы. Каралі Міхал Вішнявецкі [1669-1673] і асабліва Ян III Сабескі [1674-1696] адкрыта паказвалі прыхільнасьць да яе, хоць і захоўвалі пэўныя прывілеі праваслаўных. У канцы 17-пач. 18 ст. да ўніяцкай царквы Рэчы Паспалітай былі далучаны Перамышльская (1692), Львоўская (1700) і Луцкая (1702) праваслаўныя епархіі. Уніятаў тады стала больш, чым праваслаўных. Гэты працэс ішоў у значнай меры добраахвотна. У час Паўночнай вайны 1700-1721 г. уніяцкая царква значна пацярпела ад саюзнага расейскага войска: расправа з полацкімі базыльянамі ў 1705 г., разбурэньне Полацкага Сафійскага сабора ў 1710 г., спусташэньне базыльянскіх манастыроў, расправа з луцкім епіскапам Д. Жабакрыцкім (у 1702 г. прыняў унію). Польскі кароль Аўгуст ІІ быў вымушаны заступіцца за ГКЦ перад царом Пятром I. У 18 ст. адбывалася лацінізацыя уніяцкай царквы - перайманьне насуперак «берасьцейскім артыкулам» элементаў рымска-каталіцкай абраднасьці. Гэта было вынікам польскай палітычнай, грамадскай і культуровай экспансіі на «рускіх» землях Рэчы Паспалітай (крайнім праяўленьнем гэтай экспансіі стаў «Праект аб зьнішчэньні Аб'яднанай Русі»). У Літве (Беларусі) лацінізацыя праявілася больш значна, чым ва Ўкраіне; яе праваднікамі былі базыльяне, якія паходзілі з рымска-каталіцкіх шляхецкіх родаў. Галоўную ролю ва ўніфікацыі абраднасьці на лацінскі ўзор адыграў Замойскі сабор 1720 г.. Аднак пасьля яго ва ўніяцтве сталі выразна акрэсьлівацца дзьве плыні: першая настойвала на засваеньні досьвету  ды здабыткаў рымска-каталіцкае царквы, а другая не прымала замойскіх навацыяў і захоўвала старыя праваслаўныя традыцыі, адстойвала чысціню абраду. За ўвесь перыяд дзейнасьці ўніяцкая царква зрабіла важкі ўнёсак у развіцьцё асьветы, кнігадрукаваньня, бібліятэчнай, архіўнай справы, жывапісу, скульптуры, музычнага і тэатральнага мастацтва, выхавала шэраг выдатных царкоўных ды грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменьнікаў, дзеячаў культуры. Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай уніяты мелі тут 8 епархій з 9300 прыходамі, 10300 святарамі, 4,5 млн. вернікаў і 172 манастыры з 1458 манахамі. На 1790 г. на літвінскіх землях Рэчы Паспалітай уніятамі былі ад 2/3 да 3/4 насельніцтва (у сельскай мясцовасьці да 80% ліцьвінаў). У 1772-1795 г. тэрыторыі, дзе пражывалі ўніяты, апынуліся пад расейскай і аўстрыйскай уладай і невялікая колькасьць - пад прускім панаваньнем. Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай уніяты на далучаных да Расеі землях заставаліся ў складзе Полацкай архіепархіі на чале зь Я. Смагаржэўскім і былі падпарадкаваны Ліфляндскай, Эстляндскай і Фінляндскай юстыц-калегіі. Адносіны уніяцкай царквы, як і каталіцкай, са сьвецкай уладай рэгуляваў дадзены каталіцкай абшчыне Пецярбурга «Рэглямэнт» 1769 г., які дапускаў сувязі з рымскім папам толькі па пытаньнях веры. У 1780-1783 г. адбыліся значныя пераходы з уніяцтва ў праваслаўе. Па зьвестках магілёўскага праваслаўнага епіскапа Георгія Каніскага, па яго епархіі яны склалі 414573 чал. і 95 цэркваў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай такім пераводам садзейнічаў таксама указ 1794 г. «Аб усуваньні ўсялякіх перашкодаў для павароту уніятаў да праваслаўнай грэцкай царквы». Усяго, паводле зьвестак гісторыка Р. Я. Кіпрыяновіча, са  жніўня 1794 г. да сакавіка 1795 г. да праваслаўя было далучана 1483111 русінаў ды ліцьвінаў  (украінцаў і беларусаў). У 1839 г. уніяцкая царква была скасаваная, духавенства і вернікі далучаныя да праваслаўя. Прыкладна ў гэты ж час скасаваная і назва нацыі ліцьвіны, і дадзена новая назва - "беларусы".

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы