. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




7/21/12

ТАКОЙ БАЧЫЛІ ЛІТВУ ВЯЛІКІЯ ЛІЦЬВІНЫ


            "Вывесьці    з    заняпаду    наш    Край,    які    я    люблю    называць    Літвою,    ня    зможа    адзін,    нават    вельмі    моцны    чалавек,    але    дынастыя,    якая    будзе    мець    перад    сабою    стратэгічную    мэту    ў    цягу    дзесяцігодзьдзяў."
            — Падчас этна-экспэдыцый па Менскай вобласьці ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя адмыслоўцы нашае Акадэміі навук заўважылі, што некаторыя вяскоўцы ўсё яшчэ называюць сябе ліцьвінамі. І гучала гэта зь іх вуснаў натуральна. На Беласточчыне    ліцьвінамі лічыліся тыя, хто "дзекае", што таксама зьяўляецца канкрэтным вызначэньнем. Але гэтым разам, я так разумею, размова ідзе найперш пра духоўныя арыентыры...

            — Так, ня толькі пра этнічныя, хаця і гэта не выключаецца. Тут многае залежыць ад таго разуменьня паняцьця нацыі, якое мы даем. Калі казаць пра нацыю, як твор выключна зямнога жыцьця, тады этнічнасьць выходзіць на першы плян. Калі ж разумець нацыю трансцэдэнтна: як супольнасьць мінулых, сёньняшніх і будучых пакаленьняў, тады Ліцьвіны былі, ёсьць і будуць. А аб’ядноўвае іх вядома ж тэрыторыя, але ня толькі, бо і духоўны арыентыр Літоўскасьці, якім ў большы пэрыяд часу была каталіцкая вера.

            — Больш як 200 гадоў таму наш апошні манарх, родам з Воўчыну, адрокся ад трону. Далей быў час анэксіі і бальшавізму — пэрыяд разбурэньня ў сьвядомасьці людзей успрыманьня сябе адзінай супольнасьцю, якая мусіць мець уласную дзяржаву і, тым больш, манарха. І вось цяпер, калі, здавалася б, вызначэньне "манарх" канчаткова зрабілася анахранізмам, ты стварыў і ўзначаліў Манархічную Лігу Вялікага княства Літоўскага. Мяркуеш, манарх — постаць актуальная для Беларусі?
            — Манарх — постаць актуальная ня толькі для гэтай зямлі, але і для ўсёй Эўропы, якая можна сказаць за апошнія 200 год цалкам "сыйшла з каляінаў" уласнай цывілізацыі і цяпер коціцца пад адхон лібэралізму, псэўдаталеранцыі і дэградацыі. Вывесьці з заняпаду наш Край, які люблю называць Літвой, і Эўропу ня зможа адзін, нават вельмі моцны чалавек, але дынастыя, якая будзе мець перад сабой стратэгічную мэту ў цягу дзесяцігодзьдзяў, магчыма стагодзьдзяў. Такую сілу можа даць толькі вера ў Бога, а яе ажыцьцяўляльнікам на зямлі можа стаць толькі манарх, бо манарх ёсьць рэалізатарам менавіта Божай волі, і ўлада яго паходзіць ад Бога.
            — У Вялікім Княстве ніколі не было сваёй Бутрамеевай ночы, і бальшыня людзей традыцыйна атрымоўвала веравызнаньне ў спадчыну ад сваіх бацькоў. Ты зрабіў уласны і сьвядомы выбар на карысьць каталіцызму...
            — Так, бо менавіта каталіцызм ёсьць асновай Літоўскасьці, а не наадварот. Літва ўзьнікла да прыняцьця хрысьціянства, але гэты пэрыяд варта ўсё ж аднесьці да часу ўзрастаньня. Літва ў сваім сталым узросьце — гэта Літва каталіцкая. Іншай Літвы сабе ня бачылі і вялікія Ліцьвіны, якімі ёсьць Ягайла, Вітаўт, сьвяты Казімер — патрон нашага Краю, Віленскі войт Аўгустын Ратундус, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту кс. Пётр Скарга.
            — Ці не абранае веравызнаньне, якое ў нас зазвычай атаясамліваецца з Польшчай, паспрыяла таму, што адноўленая некалі польскамоўная газэта "Litwa", галоўным рэдактарам якой ты зьяўляесься, аддала перавагу лацініцы. Хто яе чытач?
            — Часткова гэта так, паколькі першымі нашымі чытачамі зьяўляліся і зьяўляюцца каталікі. Але зараз мы бачым зацікаўленьне лацінкай і адной зь яе адменаў — гатычным шрыфтам ня толькі сярод каталікоў, але і сярод іншых жыхароў — перад усім моладзі, незалежна ад веравызнаньня. Чытачом нашай газэты зьяўляюцца людзі, што лічаць сябе Ліцьвінамі, альбо блізкімі да гэтага. Ня ўсе зь іх каталікі, але абсалютная большасьць згодная з патрэбай таго, каб Касьцёл аказваў свой дабрачынны ўплыў на грамадзкае жыцьцё ў нашым Краі і па ўсім сьвеце.
            — Ці ведаюць твае дзеці лацініцу?
            — Так, мае дзеці ведаюць лацініцу, а старэйшы імкнецца нават вымалёўваць гатычныя літары. Падтрымліваць гэта дазваляе таксама і нядзельная польская школа пры Амбасадзе РП у Мінску, якую наведваюць двое маіх старэйшых сыноў. Чытаюць яны ўжо без праблем, спрабуюць таксама і пісаць.
            — Ты назваў сваіх дзяцей Вітаўт Ігнацый, Стэфан Казімэр, Жыгімонт Уладзіслаў, Марыя Тэрэза. Ці ня цяжка ім будзе жыць з гэткімі вялікакняскімі імёнамі і адпаведным выхаваньнем сярод людзей, выхаваных ідэалягізаванымі праграмамі БТ?
            — Ня думаю, мне падаецца, што тут шмат што залежыць ад асабістай паставы бацькоў. Нажаль у нашым грамадзтве моцна распаўсюджана такое "малпаваньне", калі некаторыя думаюць толькі пра тое "а што людзі скажуць". Часам гэта карысна, але не заўжды. У посткамуністычнай Беларусі, гэтая думка так званых "людзей” вельмі часта скажона савецкімі стэрэатыпамі, нэгатыўнымі ад сваіх пачаткаў да каталіцкасьці, літоўскасьці, польскасьці і ўсёй лацінскай цывілізацыі ў цэлым. Я асабіста гэтым не пераймаюся, ведаю, што жывем у бізантыйскім асяродзьдзі. Але што з гэтага? Усходняя, у нашым выпадку ў расейскай абалонцы, цывілізацыя нясе нашым людзям няшмат карысных рэчаў. Не затрымліваючыся на тэалягічных супярэчнасьцях назаву ўсім вядомыя з побыту: водку, ікру і гармонь. Да гэтага можна дадаць цыганскі музычны антураж. А пануе над усім бесклапотны падыход да жыцьця: "А нам усё раўно!" Нарэшце гэтая антыкультура прыкрываецца сарамлівым фігавым лістком аб "таямнічай рускай душы", якую нельга вымераць "обшчым аршынам". Зрэшты і руская літаратура прапагуе якраз гэтую традыцыйную расейскую абыякавасьць, "абломаўшчыну". Дык ці патрэбна нам такая "культура"?
            — Газэта "Litwa" і лацініца, Манархічная Ліга, сыны Вітаўт і Жыгімонт, перапіс ліцьвінаў...
            З другога боку — суровая посткамуністычная рэчаіснасьць. У такіх варунках цяжка пазьбегнуць альбо раздвоенасьці асобы, альбо зыходу на пазыцыю эклектычнасьці (як у станоўчым так і адмоўным сэнсе гэтага слова)...
            — Гэта не сыход ад жыцьця, гэта натуральная рэакцыя самаабароны нармальнага чалавека. Самаабароны ад хамства і высілак дзеля выхаваньня нашых суграмадзян. Можа быць Ноя, які будаваў каўчэг, таксама называлі дзіваком ці шалёным, але вядома, хто ўрэшце меў рацыю.

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы