Генадзь Семянчук
Яшчэ ў
60-х гадох мінулага
стагодзьдзя расейскі архэёляг
Валянцін Сядоў выступіў
з арыгінальнай і
даволі сьмелай канцэпцыяй
паходжаньня беларусаў у
выніку славяна-балцкага сымбіёзу
ў другой палове
І тысячагодзьдзя н.э.
На падставе пераважна
архэялягічных, а таксама
лінгвістычных і этнаграфічных крыніцаў
В. Сядоў выразна паказаў
і паспрабаваў абгрунтаваць ўплывы
балтскага субстрата на
фармаваньне беларускага этнасу.
Першапачаткова канцэпцыя В. Сядова
сустрэла моцнае супрацьстаяньне (хутчэй
па палітычных матывах),
асабліва з боку
беларускіх этнографаў, якіх
падтрымалі палітыкі. Рашэньнем
ЦК КПБ у
1973 г. Была
адмененая нават навуковая
канфэрэнцыя па праблемах
этнагенэзу беларусаў.