. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




10/30/11

ЯК ЗДАРЫЛАСЯ, ШТО ЖАМОЙЦЬ ПАЧАЛА НАЗЫВАЦЦА ЛІТВОЮ?



Жамойць (лацінская форма - Самагіція, польская - Жмудзь) - гэта гістарычная вобласьць па ніжнім цячэньні Нёмана і ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, заселеная плямёнамі балтаў. У 1422 годзе, у часе княжаньня Вітаўта, яна была канчаткова далучаная да Вялікага Княства Літоўскага і стала яго неадлучнай часткай. З часам нашыя продкі пачалі называць жамойтамі ня толькі насельнікаў уласна Жамойці, але й роднасныя ім плямёны. 

Умовы для замацаваньня за Жамойцяй назову «Літва» склаліся ў ХІХ стагодзьдзі. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага адраджэньня для забяспечаньня свайму руху гістарычнае асновы выкарысталі - у якасьці этнічнага - найменьне старадаўнай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, а ня свой, спрадвечны, назоў Жамойць (які, дарэчы, шырока ўжываўся і ў ХІХ стагодзьдзі, але не асацыяваўся з уяўленьнямі пра разьвітую старажытную дзяржаўнасьць).

Зразумела, яны прысвоілі ня толькі найменьне «Літва», але і заявілі пра свае выключныя правы на гістарычную й культурную спадчыну нашае старадаўняе дзяржавы і, у прыватнасьці, на яе сыімболіку. А паколькі ў жамойцкай мове не было нават слова для абазначэньня галоўнага дзяржаўнага сымбалу Вялікага Княства, жамойцкія адраджэнцы прыдумалі яго. Зрабіў гэта ў 1845 годзе гісторык С.Даўкантас, назваўшы нашую «Пагоню» наватворам «Віціс». На свой лад перакручвалі яны й імёны нашых гістарычных дзеячоў: Вітаўт стаў у іх Вітаўтас, Астрожскі - Астрагішкіс, Хадкевіч - Кяткявічус, Радзівіл - Радвіла, Пац - Пацас і г.д.
Тым часам нашыя прадзеды аж да канца ХІХ стагодзьдзя захоўвалі саманазоў «ліцьвіны». Але, на жаль, беларускае нацыянальнае адраджэньне запазьнілася, пачалося значна пазьней за жамойцкае. Нашыя адраджэнцы, пачынаючы з Ф.Багушэвіча, ужо не маглі карыстацца спрадвечным саманазовам «ліцьвіны» і змушаныя былі прыняць найменьне, якое тады было ўжо даволі пашыранае на Смаленшчыне, Віцебшчыне, Магілёўшчыне і выкарыстоўвалася расейскім друкам - «беларусы».
Канчаткова назоў «Літва» ў форме «Летува» афіцыйна быў замацаваны за Жамойцяй 16 лютага 1918 года актам аб незалежнасьці, і, такім чынам, быў пастаўлены знак роўнасьці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Летувой. Усё гэта і спрычынілася да таго, што ў грамадскай свядомасьці ўкаранілася думка, нібыта сучасная Рэспубліка Летува - спадкаемка Вялікага Княства Літоўскага.

1 comment:

  1. На ўселякі выпадак. Герб на малюнку належыць гораду Св.Гален , які знаходзіцца на мяжы Нямеччыны і Швайцарыі. Мяркуючы па ўсяму, сэнс алегорыі мядзведзь і нашыйнік - падбітае паганскае насельніцтва, якое ахрысціў Св.Гал. Тое сама, падобна, у выпадку з Жамойцю. Мажліва, гэты герб ім крыжакі накінулі, калі пачалі спробы ахрысціць іх.

    ReplyDelete

Папулярныя артыкулы