. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




9/20/11

АД «БЕЛАРУСКАСЬЦІ» ДА «РУСКАГА ЧАЛАВЕКА»


Павал Біч, лістапад 2010

НЯЎДАЧЫ «БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ»
Было тры спробы зьдзейсьніць нацыянальнае нараджэньне беларускага народу. Першая ў 1917-30 гады, другая ў 1941-44, і трэцяя, на нашых вачах, у 1990-95. Усе яны скончыліся паразай. Узьнікае пытаньне: ці беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была меньш здольнай за інтэлігенцыю іншых краінаў? Не. Можа беларускі народ ня бачыў што А. Лукашэнка ня толькі ненавідзіць беларускую мову, але й адкрыта зьдзекуецца зь яе? Не, бачыў. Можа народ быў пастаўлены ва ўмовы, пры якіх трэба было памерці за мову разам з БНФ, ці зажыць заможна з Лукашэнкам без яе? Не, ня быў пастаўлены, гэтак, як народы балтыйскіх рэспублік. Чаму ж тады падзеі разгортваліся менавіта такім неспрыяльным чынам?


У свой час беларускі народ жыў бадай лепш за ўсе народы былога СССР і звышдаверлівасьцю сярод іншых не вызначаўся. Філёзаф В. Акудовіч у сваёй кнізе «Код адсутнасьці» моўна-этнічную канцэпцыю Адраджэньня, распачатага БНФ у 90-ыя гады, палічыў памылковай. Маўляў, у тыя перабудовачныя гады «калі плакалі галодныя дзеці, і трэба было затрымацца ля краю прорвы», народ правільна абраў А. Лукашэнку, а не З. Пазьняка, бо, як піша В. Акудовіч: «трэба было сеяць хлеб і Лукашэнка кінуўся за бэнзінам ды саляркай у Расію». Але ж мы жылі тады ня горш за іншыя народы былого СССР, а, значыць, развагі В. Акудовіча завісаюць у паветры. Адказ можа быць адзін: уся справа ў народзе. Культурна зрусыфікаваны народ пайшоў за культурна зрусыфікаваным А. Лукашэнкам, бо лічыў як і ён, што без Расеі мы загінем. І гэта ёсьць галоўны палітычны вынік русыфікацыі.

Сказаць, што наш народ за 200 год панаваньня Расеі быў найболей зрусыфікаваны, гэта значыць нічога не сказаць. Няспынныя войны з Расеяй на працягу ХVII-XVIII стст., пасьля падзеньня Рэчы Паспалітай (РП) антырускія паўстаньні, напалеонаўскія войны прывялі да масавай эміграцыі і гібелі нашых адукаваных людзей. Была забаронена назва Літва; зьнішчана ўніяцтва і, урэшце, ў сярэдзіне ХІХ ст. нас перайменавалі ў беларусаў. Ці маглі нашчадкі спольшчанай шляхты, якая стагодзьдзямі ваявала з Расеяй, прыняць назву нейкіх там белых рускіх? Вядома, «не». Яны перайшлі канчаткова ў каталіцтва і вырашылі быць палякамі, каб толькі ня быць белымі рускімі. Моцна запрацавала помпа па выцягваньні нашых адукаваных людзей на прасторы неабсяжнай Расеі. Тыя, хто заставаўся ў краі, дэградавалі, бо ўсялякая грамадская дзейнасьць стала немагчымай; вялікую частку шляхты перапісалі ў сялян-аднадворцаў.
СКРАДЗЕНАЯ ГІСТОРЫЯ.
У нас скралі нашую гісторыю, падмянілі яе хлуслівай. Ці будзе просты чалавек, маючы закладзеную гісторыю ў рускай трактоўцы, паважаць сябе й аддаваць дзяцей у беларускія школы? Ці будзе прэзыдэнт гэтай краіны мовіць ёй? Ці будзе чынавенства дбаць пра яе? Натуральна, «не».
Атаесамленьне «рускі   = беларускі» на простых людзей дзейнічае й будзе дзейнічаць заўжды й безадмоўна. Сапраўды, дзеля чаго трымацца за нейкую там беларускую мову, калі ёсьць руская, якая больш пашырана, нібы старадаўнейшая ды лепшая? Заўважым, што рускія стварылі сваю пісьмовасьць апошнімі ў Эўропе й іхняя мова, дарэчы, адрозьніваецца ад іншых эўрапейскіх моваў тым, што ў эўрапейскіх мовах ацэначны характар носіць каля 15% лексікі, а ў рускай – каля 40%; што дазваляе некаторым лінгвістам называць яе мовай гістэрыі. Нашая несавецкая інтэлігенцыя ўжо напісала дужа працаў зь нерасейскай трактоўкай гісторыі, але адмоўнага эфэкту атаесамленьня «рускі = беларускі» яна не заўважае й гэтымі творамі. Яго не зьліквідаваць. Тое, што закладаецца ў дзяцінстве чалавека, потым успрымаецца ім як безумоўнае. У раньнім дзяцінстве нам закладаецца, што нашая краіна ёсьць Белая Русь, а мы ёсьць «белыя рускія». Уся 700-гадовая гісторыя нас, як Літвы ды ліцьвінаў, успрымаецца нашымі людзьмі як недарэчнае адхіленьне ад сапраўднасьці. У лепшым выпадку сутыкненьне разуменьня нашых вытокаў і як Літвы, і як Русі стварае ступар у сьвядомасьці, які паралізуе ўсялякую волю. Што мы й назіраем таксама ў інтэлігенцыі. В. Булгакаў назваў перайменаваньне зь ліцьвінаў у беларусаў “ноу-хау царызму” і геніяльнай «дробязьзю», безь якой зьнішчэньне нас як нацыі не пайшло б гэтак пасьпяхова.
ПРОРВА Ў МЭНТАЛЬНАСЬЦІ.
В. Акудовіч у сваёй кнізе «Код адсутнасьці»   піша, што «паміж беларусамі й расейцамі прорва». Гэта пацьвярждаюць сучасныя дасьледваньні генатыпу народаў. Матэрыяльным чыньнікам нацыяў зьяўляюцца гены. Яны нічога ня могуць патлумачыць нам у поглядах, паводзінах аддзельнай   асобы, але ў «нейкім» сэнсе тлумачаць адносіны паміж рознымі народамі й краінамі. Гэты «нейкі» сэнс прабіваецца скрозь культурныя, моўныя, рэлігійныя напластаваньні й выражаецца як цяжкаўлоўныя сымпатыі ды антыпатыі, як камфартовасьць ці некамфартовасьць жыцьця сярод іншых народаў, як разуменьне ці неразуменьне паводзін людзей. Наш генатып балцкі, іхні – вугра-фіна-туранскі. Нас, апроч славянскае мовы, нічога не збліжвае. Прафэсар А. Тарас: «Славянский протоэтнос никогда не существовал. Так называемое славянство – явление культурно-лингвистическое, а не антрополого-генетическое. Беларусы – потомки балтийских племён (ятвягов, дайновы, прусов, кривичей, радимичей, дреговичей и пр.), которые в Средние века постепенно перешли на славянскую грамматику, сохраняя свою фонетику и лексику, и приняли христианскую веру».
Прорва паміж намі й расейцамі праяўляецца паўсюль, дзе мы зь імі сутыкаемся. Напрыклад, у сучасных гандлёвых войнах. Чаму Яны не здараюцца ў нас зь іншымі народамі, зь якімі мы гандлюем? Мой адказ такі. Будучы нерасейцамі (эўрапейцамі) па сваёй сутнасьці, беларускія вярхі, будучы русыфікаванымі, пазбаўленыя разуменьня расейцаў і таму ў перамовах зь імі часьцяком «оказываются в дураках». Ня будзем заглыбляцца ў тэму, якімі рысамі характару ды асаблівасьцю паводзін расейцаў гэтае дасягаецца. Галоўнае ў нашых адносінах з расейцамі ў тым, што з-за назвы Беларусь, расейцы разглядаюць нас як рускіх другога гатунку, і гэта надае ім вялікае нахабства ва ўсіх стасунках з намі. Ганарлівы выгляд і зьдзеклівыя нападкі А. Лукашэнкі на гаспадароў Крамля зусім тых не бянтэжаць, што сьведчыць аб яго бездапаможнасьці як чалавека асыміляванага чужой культурай.
«Беларускасьць», як нешта другагатункавае й вытворнае ад «рускасьці», пазбавіла наш народ сілы. Напрыклад. Не знайшлося дзясятка жаўнераў, якія б абаранілі Другі Усебеларускі Сход, разагнаны ў 1918 годзе, увогуле, не знайшлося дастаткова людзей у нашае войска ў час грамадзянскае вайны. І ўсё дзеля таго, што для 90% нашых людзей слова «Беларусь» гэта пусты гук, за якім, як яны правільна адчуваюць, няма нічога вартага павагі. Народ, у адрозьненьні ад адукаваных людзей, не ўспрымае фальш. Ён адчувае сваю адрознасьць ад рускіх, закладзеную ў яго гэнах, звычаях, а інтэлігенцыя сваімі песьнямі, вершамі, «навуковымі» працамі, артыкуламі са словамі «Беларусь» пераконвае Яго – мы ўсе адно, хоць і белыя, але рускія.
КУЛЬТУРНЫЯ «ЗДАБЫТКІ» АКУПАЦЫІ.
Беларускае мастацтва, задушанае рускім, набыло прымітыўны, правінцыйны характар, не адпаведны дзесяцімільённаму народу. Яго сутнасьць дакладна адлюстроўвае слова «бульба». У ХІХ і ХХ стст., калі панавалі сацыяльныя ідэі, такі абарот яшчэ можна было неяк усправядлівіць, маўляў, нашае мастацтва не «панскае», а «народнае». Але сьпяваць пра гнілыя хаткі ды мужыкоў стала недарэчным і сьмешным у наш час. Пра што ж тады сьпяваць цяпер, як не пра нацыянальнае? Вайна культураў ня ведае літасьці ды перапынкаў. Нашыя дзеячы культуры не разумеюць гэтага й таму безвынікова спрабуюць неяк прыляпіць да рускай культуры нашую, чым твораць узоры халуйства.
Адзін з чытачоў «Народнае волі» (Э. Тобін) вельмі трапна заўважаў, што перайменаваньне нас у «беларусаў» зрабіла з нас нацыю халуёў. Дастаткова ўбачыць, як прэзыдэнт краіны лезе цалавацца ды абдымацца з гаспадарамі Крамля, як нашыя дзеячы культуры зьнізу ўсьміхаюцца гастралёрам з Расеі, што прыехалі выступаць сярод белых рускіх пасьля таго, як іх ужо ніхто ня хоча слухаць у роднай Расеі. Ці не пара й нам адкінуць назву, выдуманную ў царскіх кабінэтах? Не істотна, як мы станем называцца, ёсьць розныя варыянты, але ўсе яны будуць лепшымі за назву, дадзеную нам захопнікамі. Пры стварэньні дзяржаваў, як сьведчыць гісторыя, усе яны мелі спачатку ядро, да якога потым прыядноўваліся неаднародныя ўскраіны-крэсы. Нашае ядро – гэта землі цэнтральнае й заходняе Беларусі з назваю Літва.
У нашай краіне з назвай «Беларусь», што існуе прыкладна 170 гадоў, ня было нічога выдатнага ды гераічнага. Былі масавыя зьнішчэньні й зьдзекі з боку расейцаў. Зусім іншая нашая гісторыя пэрыяду Літвы – прыкладна 700 гадоў. Ганарыцца ўдзелам у Грунвальдскай бітве й хітраму манэўру Вялікага Князя Вітаўта, дасягнуўшым перамогі ў гэтай бітве, народ будзе. Ганарыцца перамогай ліцьвінаў у Аршанскай бітве народ будзе. Але ганарыцца трактарамі ды тэлевізарамі «Гарызонт» ён ніколі ня будзе. Бальшавікі ўжо спрабавалі на трактарах, партызанах ды бульбе выхаваць савецкі патрыятызм. Не атрымалася. Нягледзячы на тытанічныя высілкі «Беларусьфільма», вобраз сымпатычнага і гэраічнага партызана там так і не стварылі. Чаму? Таму што эстэтыка, якую твораць таленавітыя мастакі,   а глядзяць простыя людзі, ня церпіць фальшу. Ніхто ня можа нам забараніць называцца так, як мы гэта вырашым! Хай нас іншыя называюць, як хочуць! Многія краіны маюць па некалькі назваў. Напрыклад, Гэрманія іх мае ажно чатыры – Гэрманія, Дойчлянд (даслоўна азначае «краіна тутэйшых»), Нямеччына й Альмань.
Некаторыя з тых людзей, што ўжо зразумелі сьмяротнасьць для нас «беларускасьці», мне пярэчаць: а раптам праваслаўныя гомэльшчыны адмовяцца лічыць сябе ліцьвінамі? Адкажу пытаньнем. А што агульнага было ў фінскіх народаў ноўгарадчыны й туранскіх качэўнікаў (продкаў казакаў), якія качавалі стэпамі ад Дняпра да Ўрала? Нічога. Але ж цяпер усе яны, дзякуючы расейскай культуры, ператварыліся ў расейцаў.
ЦІ ТАК СТРАШНЫ «РАСКОЛ»?
Некаторыя мяркуюць, што ліцьвінства можна пачынаць прапагандаваць толькі пасьля зьмены цяперашняй улады. Маўляў, ня трэба дадаткова разколваць наш народ. Па-першае, мяркую, ён і так расколаты, а па-другое, зь беларускасьцю мы ніколі гэтую ўладу ня зьменім. Улада пасля 2005 году таксама «За Беларусь». Калі й тыя, і іншыя (апазыцыя) «за Беларусь», тады змаганьне апошніх лёгка абвесьціць простым змаганьнем за ўладу й больш ні за што. Гэта прапагандысты ад улады й робяць, выбіваючы такім чынам глебу з-пад ног апазыцыі. А як улады будуць змагацца супраць ліцьвінства? Толькі пачаўшы яшчэ больш гучна паўтараць маскоўскія казкі, што ў нас не было ніякай гісторыі да 1917 г., што мы заўсёды былі рабамі ці то «літоўцаў», ці то «палякаў», што раўназначна сцьвярджэньню, што ад прыроды мы глупыя ды баязьлівыя. Ці можа каму з нашых людзей такое падабаецца? Ці не павялічацца шыхты апазыцыі пасьля такой контрапрапаганды ўлад? Замест «Жыве Беларусь» павінен загучаць заклік нашых старадаўніх ваяроў: «Гэй Ліцьвіны! – Бог нам раіць».
Перайменаваньне нас у белых рускіх павялічыла нелюбоў і непавагу да нас з боку ўсіх народаў. Ня любяць, як вядома, ня кепскіх,   усе народы добрыя па-свойму. Ня любяць няцэласных, фальшывых. Беларускасьць – гэта апафэоза фальшу. Расейцы нас ня любяць, як недастаткова рускіх, як здраднікаў рускасьці, і таму не шкадуюць нас ва ўсіх гістарычных сытуацыях, а нерасейцы, што ня любяць рускасьць у любой яе форме, ня любяць і нас як расейцаў.
МАРАЛЬНЫ РАСКЛАД.
Беларускасьць пад корань зьнішчае ня толькі нашыя палітыку й мастацтва, але й мараль. Рускія правілы паводзінаў, закінутыя нам расейскімі мастацтвам ды літаратурай, ня могуць укараніцца ў нас. Расейцы, як нацыя, фармаваліся ў мангольскай прыгоннай няволі, у краіне, дзе пануе валюнтарызм, і законы існуюць толькі на паперы. Мы фармаваліся ў «цёплых», эўрапейскіх умовах. Гаворачы мэтафарычна, мы адрозьніваемся ад расейцаў гэтак, як чалавек узгадаваны за кратамі адрозьніваецца ад чалавека, узгадаванага на свабодзе. Гэта не азначае, што першы зь ніх дрэнны, а другі добры. Апынуўшыся ва ўмовах рускай Беларусі, мы засталіся зусім без маралі. А. Міцкевіч неяк заўважыў, што са стратай Незалежнасьці ў нас пачаўся бурлівы працэс маральнага ўпаданьня народу.   Ён ідзе й да гэтае пары!
Я лічу, што галоўная прычына пасыўнасьці нашых людзей ляжыць у саманазьве «беларусы». Яна моцна нас прывязвае да расейскае культуры, якая прапаведвае бязвер'е, пасыўнасьць у палітыцы, тыранства ўлады, пагарду да Свабоды й Парадку, няпрыязь да нораваў заходніх народаў і т.п., карацей, увесь той расейскі лад жыцця й мэнталітэт, якія зусім не супадаюць з эўрапейскімі, за якія ратуюць нашыя дэмакраты-лібералы. Да таго ж яе прысутнасьць прышчапляе нашым людзям комплекс непаўнавартасьці. Змагацца за незалежнасьць і не кранаць расейскую культуру – гэта ўсё роўна, што вычэрпваць воду сітам. Зусім не выпадкова «нашыя» улады стварылі арганізацыю «Белая Русь», пішуць на транспарантах «Мы – беларусы» і пры гэтым не даюць адчыняць беларускія школы. Галоўнае для ўладаў – пераканаць народ, што ён рускі, хоць і «белы».
КУЛЬТУРА НА СЛУЖБЕ ПАЛІТЫКІ.
Чаму пытаньні культуры больш важкія, чым пытаньні правоў чалавека й дабрабыту? Таму што культура зьяўляецца падмуркам адносінаў народаў, вызначае, хто сябра зь іх, а хто патэнцыйны вораг. Культура ставіць, такім чынам, рубам пытаньне жыцьця й сьмерці, культура надае народам маральную сілу, побытавы ды гістарычны аптымізм. Калі стары чалавек кажа «абы не было вайны», а малады «я – за стабільнасьць», гэта азначае, што яны баяцца культурных пераўтварэньняў – зьмены сучаснай «рускай Беларусі» на нешта іншае. Ці можа гэты страх па сіле узьдзеяньня на сьвядомасьць параўнацца з прапановамі дэмакратаў лібералаў жыць заможней і свабодней? Расейскаю культураю нашым людзям закладзена ў галаву, што яна лепшая ў сьвеце, і за яе трэба трымацца. Таму яны будуць падтрымліваць уладу, што думае таксама. Пакуль нашыя людзі ў дзіцячым садку чуюць казкі Пушкіна, прабягаючы ў школьным калідоры бачаць штодня ягоны партрэт, пакуль яны жывуць на праспэкце Пушкіна, уваходзяць у мэтро на станцыі «Восток» (чаму няма станцый «Поўдзень», «Поўнач» і «Захад»?), едуць на працу ў Маскоўскі раён, на лецішча едуць з аўтавакзалу «Маскоўскі», увечары глядзяць па тэлевізіі расейскія навіны ды фільмы, бачаць у кніжных крамах і шапіках кніжкі, часопісы ды газэты толькі на расейскай мове – нашай апазыцыі можна адпачываць. Права ёсьць бязьсільна супраць Культуры. Культурна сваім усё даруецца. Вось чаму факты датычнасьці ўладаў да зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў, карупцыі, расейскай прыватызацыі «Беларусі» і г.д. ніяк ня ўздзейнічаюць на наш народ. Без выцясьненьня рускай культуры нашай, вялікалітоўскай, зьменаў ніколі ня будзе.

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы