Карнэліюс Кадрыяну
(1899-1938)
Тут я хацеў быў прадставіць колькі
высноваў майго штодзённага досьведу так, каб гэта было зразумела кожнаму
маладому патрыёту й працоўнаму. Мы жывем у абцугах, у вопратцы дэмакратыі. Я,
такім чынам, цікую: а ці ж яны добрыя? Мы яшчэ ня ведаем, бо на ўласныя вочы
яшчэ зблізку ня бачылі. Але адну рэч мы можам сказаць напэўна – бо ведаем, што
частка найслаўнейшых цывілізаваных эўрапейскіх нацыяў адрынула гэтыя апранахі
ды пайшла па новым шляху. Ці ж яны адрынулі іх, бо тыя былі добрыя? Дый іншыя
нацыі таксама робяць усё магчымае, каб пазбавіцца ад іх і без таго пакрочыць
новаю дарогаю. Чаму? Ці ж можа нас задавальняць тлумачэньне, што ўсе тыя нацыі
зьнянацку й гуртам зьехалі з глузду?